Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
У Баранавічах затрымалі мужчыну, які ў навагоднюю ноч сарваў з будынку чырвона-зялёны сьцяг, паведамляе «Вясна».
Паведамляецца, што затрыманаму 43 гады. Супраць яго распачалі крымінальную справу паводле арт. 370 (зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: двух беларусаў судзяць за «здраду дзяржаве», на фігуранта «справы Ціханоўскага» завялі новую справу