У Горках ДАІ страляла па машыне, якую вёў падлетак

Ілюстрацыйнае фота

У Горках Магілёўскай вобласьці інспэктар ДАІ стрэліў у машыну, якую вёў падлетак.

Паводле інфармацыі каналу «Міліцыя Магілёўшчыны», супрацоўнікі ДАІ падалі сыгнал аб спыненьні кіроўцу «Жыгулёў» і «пасьля неаднаразовых папярэджаньняў» стрэлілі па колах.

За стырном быў 16-гадовы навучэнец каледжу, на пасажырскім месцы — уладальнік машыны. Абодва яны былі без пасьведчаньняў кіроўцаў.

На падлетка склалі 8 адміністрацыйных пратаколаў, сярод якіх непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі (23.4 КаАП). На ўладальніка склалі 3 пратаколы і адправілі яго ў ІЧУ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве на байкерак у майках «Мілфіцыя» склалі 4 пратаколы і сканфіскавалі матацыклы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі мужчыну, які апублікаваў відэаролік з чаргой у ДАІ ў Горадні