Трагедыя адбылася ў раёне Сухарава ў беларускай сталіцы.
Здарэньне адбылося 3 студзеня каля 08:25. Папярэдне ўстаноўлена, што 51-гадовая кіроўца тралейбуса пры павароце з вуліцы Калесьнікава на вуліцу Налібоцкую не дала перавагу і ўчыніла наезд на 60-гадовую жанчыну.
60-гадовы мужчына перасякаў праезную частку на электрасамакаце.
У выніку ДТЗ чалавек ад атрыманых цялесных пашкоджаньняў памёр.
На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група. Прычыны і абставіны аварыі высьвятляюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуса судзяць у Казахстане за ДТЗ, у якім загінулі 8 чалавек, уключаючы пяцярых дзяцей