Фонд ByHelp пашырае праграму комплекснай рэабілітацыі былых палітвязьняў

Фонд ByHelp

Праграма пашырыцца на іншыя краіны, заявіў сузаснавальнік фонду Аляксей Лявончык.

Цяпер рэабілітацыю колішнія палітычныя зьняволеныя пасьля выезду зь Беларусі змогуць прайсьці ў некалькіх краінах.

«Гэта значыць, гэта будзе магчыма ня толькі ў Польшчы, Літве ці Грузіі, але і ў іншых краінах, дзе ёсьць значная беларуская супольнасьць», — удакладніў Аляксей Лявончык.

Сёньня для пацярпелых і рэпрэсаваных працуюць 8 прытулкаў — у Батумі, Вільні, Уроцлаве, Сопаце, Варшаве.

«Акрамя таго, каманда ByHelp працягвае дапамагаць былым палітвязьням зь легалізацыяй і базавай інтэграцыяй (складаныя выпадкі мы перадаём партнэрам)», — адзначыў Лявончык.

У рэабілітацыі фонд супрацоўнічае з BySol, Службай хуткай гуманітарнай дапамогі, часткай якой зьяўляецца супольна з BySol і яшчэ зь дзьвюма арганізацыямі, якія прасілі ня згадваць іх назваў.

Зьвярнуцца ў пытаньнях дапамогі і рэабілітацыі можна па кантактах у Telegram: @michas_help, @byhelp_info.

Раней фонд BySol абвясьціў, што павялічыць выплаты палітвязьням.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фонд BySol заявіў пра павелічэньне сумы выплат палітвязьням
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт завёў завочныя справы на Стрыжака і Лявончыка