Азэрбайджан зрабіў больш жорсткімі міграцыйныя правілы для грамадзянаў Расеі

Сьцяг Азэрбайджана. Ілюстрацыйнае фота.

Улады Азэрбайджана зрабілі больш жорсткімі міграцыйныя правілы для расейцаў і асобаў без грамадзянства, якія стала пражываюць у Расеі. Ім абмежаваны максымальны тэрмін бязьвізавага знаходжаньня ў краіне. Новы ліміт — 90 дзён на год.

Правілы пачнуць дзейнічаць з 2025 году. Раней МЗС Азэрбайджана заявіў, што Баку прыме люстраныя меры ў адказ на ўзмацненьне жорсткасьці патрабаваньняў да працягласьці бязьвізавага знаходжаньня іншаземцаў у Расеі. Яно таксама абмежаванае 90 днямі.

Цяпер расейскія грамадзяне ў Азэрбайджане могуць знаходзіцца ў краіне бязь візы 90 дзён пасьля ўезду. Гэта дазваляе «абнуліць» колькасьць дзён знаходжаньня выездам за мяжу і неадкладным вяртаньнем назад. Са студзеня гэта працаваць ня будзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Азэрбайджана заявіў, што самалёт Azerbaijan Airlines абстралялі зь зямлі і Расея павінна прызнаць віну
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін папрасіў прабачэньня ў Аліева за крушэньне самалёта авіякампаніі AZAL