Прэзыдэнт Нямеччыны распусьціў парлямэнт і прызначыў новыя выбары на 23 лютага 2025 году

Прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер абвясьціў аб роспуску парлямэнту, 27 сьнежня 2024

16 сьнежня дэпутаты Бундэстагу прагаласавалі за роспуск ураду Нямеччыны.

Прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер абвясьціў аб роспуску Бундэстагу і прызначыў датэрміновыя выбары на 23 лютага 2025 году.

Аб гэтым паведамляецца на яго афіцыйным сайце. Выданьне DW нагадала, што аб сваім намеры распусьціць парлямэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў яшчэ 20 сьнежня.

«У такія складаныя часы, як цяпер, для забесьпячэньня стабільнасьці патрэбен дзеяздольны ўрад і надзейная большасьць у парлямэнце», — пракамэнтаваў сваё рашэньне Франк-Вальтэр Штайнмаер.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бундэстаг прагаласаваў за роспуск ураду Нямеччыны. 23 лютага — датэрміновыя парлямэнцкія выбары

16 сьнежня дэпутаты Бундэстагу прагаласавалі за роспуск ураду Нямеччыны.

Пытаньне даверу канцлеру Нямеччыны падымалі ўжо пяць разоў у гісторыі. У 1972 годзе Вілі Брант выкарыстоўваў гэты інструмэнт для прызначэньня новых выбараў, пасьля якіх яго партыя дасягнула рэкордных вынікаў. У 2005 годзе Герхард Шродэр аналягічна ініцыяваў выбары, якія прывялі да зьмены ўлады на карысьць Ангелы Мэркель.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэр нямецкіх сацыял-дэмакратаў Мэрц падчас наведваньня Кіева заклікаў стварыць у Эўропе кантактную групу па Ўкраіне