«У раньнія гадзіны Раства Расея нанесла сэрыю ўдараў ракетамі і дронамі па ўкраінскіх гарадах і крытычна важнай энэргетычнай інфраструктуры. Мэта гэтай абуральнай атакі — пазбавіць украінскі народ цяпла і электрычнасьці зімой і паставіць пад пагрозу бясьпеку энэргасыстэмы», — гаворыцца ў заяве Байдэна.
Раніцай 25 сьнежня войска РФ ударыла па энэргасыстэме і гарадах Украіны крылатымі і балістычнымі ракетамі, а таксама бесьпілётнікамі. Па словах кіраўнікоў украінскіх рэгіёнаў, у выніку ўдараў былі параненыя ня менш за шэсьць чалавек у Харкаве, адзін чалавек загінуў у Днепрапятроўскай вобласьці.
«Злучаныя Штаты працягнуць нястомна працаваць над умацаваньнем пазыцый Украіны», — адзначыў ён.
Прэзыдэнт ЗША дадаў, што за апошнія месяцы Вашынгтон перадаў УСУ «сотні ракет СПА, і яшчэ больш на падыходзе».
Пра папярэдні пакет узбраеньня для Ўкраіны стала вядома 2 сьнежня. Аб’ём дапамогі склаў $725 млн.
Сярод іншага, у яго ўвайшлі боепрыпасы для NASAMS, ракеты «Стынгер», артылерыйскія боепрыпасы, супрацьтанкавыя комплексы Javelin і AT-4.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удары Ўкраіны заходнімі далёкабойнымі ракетамі па Расеі: якія наступствы? Тлумачэньне вайсковага экспэрта Фёдарава ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі Захад здасца ва Ўкраіне, то наступнымі будуць Беларусь і Малдова, — Аркадзь Мошэс