Пачынаецца суд над дырэктарам сеткі будаўнічых крамаў «Мацярык»

Ілюстрацыйная выява

Паседжаньне прызначана на 26 сьнежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску.

26 сьнежня пачынаецца суд над Аляксандрам Аполькам — дырэктарам сеткі будаўнічых крамаў «Мацярык». Яму інкрымінуецца «народны» артыкул 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі — «актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак».

Працэс будзе ўзначальваць судзьдзя Іна Сівец, даведаліся праваабаронцы.

Апольку затрымалі ў жніўні. На так званым «пакаяльным відэа» яго прымусілі назваць свой заробак, а праўладныя тэлеграм-каналы ў сваім традыцыйным прыніжальным стылі назвалі мужчыну «незадаволеным буржуем».

«Мацярык» — гэта сетка будаўнічых гіпэрмаркетаў, якая складаецца зь пяці крамаў у чатырох гарадах Беларусі — Менску, Берасьці, Горадні і Віцебску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за «экстрэмізм» асудзілі грамадзяніна, які 11 гадоў таму запусьціў кампанію віншаваньня вэтэранаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі за атрыманьне замежнай дапамогі будуць судзіць маці палітвязьня