У пракуратуру зноў выклікаюць беларусаў, якія раней заплацілі за свае данаты

Генэральная пракуратура РБ

Дэталі новага перасьледу пакуль невядомыя. Раней людзей прымушалі «добраахвотна» выплаціць суму, якая ў некалькі разоў перавышала іхныя ахвяраваньні на розныя пратэставыя ініцыятывы.

Беларусаў, якія раней «добраахвотна заплацілі» за данаты, пачалі выклікаць у пракуратуру. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Стала вядома пра выпадкі, калі людзі, якіх раней прымусілі кампэнсаваць свае ахвяраваньні ў значна большым памеры і нават выдалі ім паперы аб прыпыненьні крымінальнай справы, пачалі атрымоўваць позвы ў пракуратуру.

Паведамляецца, што там іх просяць падпісаць паперы зь нейкім папярэджаньнем перад выбарамі.

Вядома, што такія позвы па месцы прапіскі атрымоўваюць і тыя беларусы, хто раней «вяртаў грошы» за ахвяраваньні, а цяпер жыве за мяжой.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За данаты, «экстрэмісцкія» праграмы і камэнтары. Колькі IT-спэцыялістаў асудзілі ў Беларусі з 2020 году і за што
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 15 рублёў, якія перавёў сябру, хацелі зноў пасадзіць. Гісторыя былога палітвязьня, які прайшоў «хімію» і калёнію