У Беларусі за «экстрэмізм» асудзілі грамадзяніна, які 11 гадоў таму запусьціў кампанію віншаваньня вэтэранаў

Затрыманьні ў Менску. Архіўнае фота

Улады абнавілі пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што ў Беларусі за «экстрэмізм» асудзілі ўраджэнца Валожына Нікадзіма Бельскага, які 11 гадоў таму запусьціў кампанію віншаваньня вэтэранаў.

У 2013 годзе яго акцыю асьвятлялі на рэспубліканскім узроўні — тады ён натхніў моладзь адпраўляць паштоўкі вэтэранам да 9 траўня.

Праваабаронцы мяркуюць, што днямі ён ехаў у госьці ў Беларусь і на літоўска-беларускай мяжы трапіў пад пільную ўвагу сілавікоў — яго імя зьявілася 24 сьнежня ў судзе Верхнядзьвінскага раёну з абвінавачаньнем у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП).

Апошняя актыўнасьць маладога чалавека ў сацсетках заўважана 22 сьнежня. Нікадзім Бельскі, імаверна, жыў у польскай Чэнстахове.

Бацькі Нікадзіма — зоавалянтэры, займаюцца дапамогай бяздомным жывёлам, трымаюць у Валожыне зоагатэль і таксама былі героямі рэспубліканскай прэсы.

У праваабарончым цэнтры «Вясна» таксама паведамілі, што суд Ленінскага раёну Берасьця 23 сьнежня прызнаў экстрэмісцкай Instagram-старонку былой палітзьняволенай Вольгі Гарбуновай.

Сьпіс «экстрэмісцкіх» таксама папоўнілі Telegram-канал «Пульс Ленина-19», Instagram-старонкі «reform.nеws», «zhyveteka», старонкі ў «Х» «Mandalorac» і «amaralny pryhazun».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 14 амбасадаў краінаў Захаду перад Калядамі выказалі салідарнасьць з затрыманымі вернікамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За данаты, «экстрэмісцкія» праграмы і камэнтары. Колькі IT-спэцыялістаў асудзілі ў Беларусі з 2020 году і за што
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сёлета ўлады спрабавалі не зьмяншаць рэпрэсіі, а прыхоўваць іх», — сацыёляг Генадзь Коршунаў