Ужо сёньня: 35 гадоў перамогі рэвалюцыі ў Румыніі

Падчас рэвалюцыйных падзеяў у Румыніі, 1989

Падзеі 22 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі

Гэты дзень у гісторыі

1216 — Папа Ганорый III зацьвердзіў ордэн дамініканцаў.

Княжыцы, Магілёўская вобласьць, Дамініканскі касьцёл сьвятых Антонія і Мікалая

1264 — падпісаная мірная і гандлёвая дамова Полацку з Рыгай і Інфлянцкім ордэнам.

1917 — у Менску ўтварыўся Выканаўчы камітэт Першага Ўсебеларускага зьезду.

1932 — афіцыйная рэгістрацыя Таварыства беларускай асьветы, створанага ў Вільні.

1945 — у Менску адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут (з 1993 году — Беларуская акадэмія мастацтваў).

1989 — у Румыніі перамагла народная рэвалюцыя, скіраваная супраць рэжыму Нікалае Чаўшэску. Сам ён быў неўзабаве расстраляны разам з жонкай.

1990 Лех Валэнса заступіў на пасаду прэзыдэнта Польшчы.

Лех Валэнса паміж Войцехам Ярузэльскім і сваім дарадцам Браніславам Герэмэкам на першай сэсіі парлямэнту, абранага на свабодных выбарах, Варшава, ліпень 1989

2020 — арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу дазволілі вярнуцца ў Беларусь.

У гэты дзень нарадзіліся

1639 Жан Расін, францускі драматург, адзін зь «Вялікай тройкі» драматургаў Францыі XVII стагодзьдзя, поруч з Карнэлем і Мальерам.

1735Ян Мікалай Аскерка, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, кіраўнік паўстаньня 1794 году на Палесься, памёр у ссылцы.

1858 Джакама Пучыні, італьянскі кампазытар.

1888Леан Радзівіл, апошні ўладальнік Нясьвіскага замку.

Нясьвіскі замак

1922 Алена Васілевіч, беларуская пісьменьніца.

Алена Васілевіч

1928 Марат Батвіньнік, гісторык кнігі.

У памяці

1937Янка Вярсоцкі, каталіцкі сьвятар і грамадзкі дзеяч (расстраляны).

1937Раман Семашкевіч, жывапісец, графік і скульптар, ахвяра сталінізму (расстраляны).

1989 Сэмюэл Бэкет, ірляндзкі пісьменьнік, паэт і драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры (1969).

Сэмюэл Бэкет на рэпэтыцыі спэктакля па ягонай п'есе «У чаканьні Гадо»

2001 Уладзіслаў Чарняўскі, сьвятар і перакладчык.

Музэй Уладзіслава Чарняўскага ў Вішнева