Аднавіліся пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь. На Браншчыне  падазраюць, што менавіта адбылося на трубаправодзе

Рэзэрвуар на Гомельскай нафтаперапампоўнай станцыі "Транснафты". Ілюстрацыйнае фота

Сёньня аднавілася паступленьне нафты з Расеі. ААТ «Гомельтранснафта Дружба» працуе ў штатным рэжыме, паведамляе БЕЛТА.

Агенцтва Reuters раней паведамляла, што прапампоўка нафты па трубаправодзе «Дружба», які праходзіць празь Беларусь, прыпыненая ад 19 сьнежня праз тэхнічныя праблемы на помпавай станцыі ва Ўнечы. У канцэрне «Белнафтахім» сьцьвярджалі, што беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы змаглі працягнуць працу за кошт створаных запасаў, забясьпечваючы адгрузкі нафтапрадуктаў у поўным аб’ёме як на ўнутраны рынак, так і на экспарт.

Трубаправод «Дружба» і геаграфія паставак нафты празь яго

Сёньня, паводле інфармацыі ААТ «Гомельтранснафта Дружба», паступленьне нафты з Расеі аднавілася.

На тле адсутнасьці тлумачэньняў мясцовыя жыхары выказвалі ў бранскіх інфармацыйных рэсурсах вэрсіі аб найбольш верагоднай прычыне здарэньня — беспілётніку.

Чытачоў з Бранскай вобласьці абурыла, што ўлады не паведамілі аб прычынах здарэньня: «Чаму ня пішуць якая паломка?» — «Паломка... Цяпер гэта так называецца». «Беспілётнік пашкодзіў помпавую станцыю, яшчэ ўчора чула, і там адбылося ўзгараньне», — публікуе «Флагшток» падборку рэакцыяў у мясцовых чатах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пастаўкі нафты па трубаправодзе «Дружба» прыпыненыя — «Белнафтахім»