У Волагдзе, у РФ, 21 сьнежня адкрылі помнік Іосіфу Сталіну. За некалькі гадзін да гэтага губэрнатар вобласьці Георгі Філімонаў усклаў кветкі да мэмарыялу ахвярам палітычных рэпрэсій.
Помнік усталявалілі на тэрыторыі дома-музэя, у якім Сталін жыў у высылцы са сьнежня 1911 па люты 1912.
«Сталін — чалавек, які пакінуў незьнішчальны сьлед у гісторыі нашай краіны», — сказаў губэрнатар на адкрыцьці.
Паводле губэрнатара на помнік быў «запыт з боку грамадзкасьці».
У рэгіёне запусцілі пэтыцыю супраць помніка, яе падтрымалі 2800 чалавек. Улады не адрэагавалі.
У далейшым, паводле губэрнатара, плянуецца ўстаноўка яшчэ аднаго помніка — Івану Жахліваму.
- Паводле зьвестак на 2023 год (больш позьняй інфармацыі няма), у Расеі было ўстаноўлена 110 помнікаў Іосіфу Сталіну. Зь іх 95 зьявіліся за часам кіраваньня Ўладзіміра Пуціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля Пуціна. Калі ў Беларусі скончыцца дыктатура