Ужо сёньня: Гадавіна чацьвёртых прэзыдэнцкіх выбараў і Плошчы-2010

Масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах, Менск, 19 сьнежня 2010

Падзеі 19 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі

Дата дня

19 сьнежня 2010 году падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі адбылася масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і жорсткі разгон гэтага пратэсту ўладамі. Былі зьбітыя і затрыманыя сотні чалавек, у тым ліку 5 кандыдатаў у прэзыдэнты.

Дзень у гісторыі

1915 — апублікаваны Ўнівэрсал Канфэдэрацыі ВКЛ з ініцыятывай аднаўленьня ВКЛ як беларуска-літоўскай дзяржавы.

1915Казімер Малевіч упершыню выставіў у Петраградзе 39 беспрадметных працаў, сярод якіх быў і славуты «Чорны квадрат».

Чорны квадрат Малевіча

1964 — у вёсцы Лаша адкрыўся мэмарыяльны музэй Яўхіма Карскага.

Яўхім Карскі

1965 — пераабраньне Шарля дэ Голя на пасаду прэзыдэнта Францыі.

Шарль дэ Голь

1972 — на Зямлю вярнуўся экіпаж касьмічнага карабля «Апалён-17», чым завяршылася амэрыканская экспэдыцыя на Месяц.

1989 — першая група дзяцей з Хойнікаў паехала на аздараўленьне ў Індыю, пачатак дзейнасьці фонду «Дзеці Чарнобыля».

Кіраўнікі Фонду «Дзеці Чарнобыля» Генадзь і Ірына Грушавыя

2010 — чацьвёртыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, падчас якіх адбыліся масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і жорсткі разгон пратэсту ўладамі. Былі зьбітыя і затрыманыя сотні чалавек, у тым ліку 5 кандыдатаў у прэзыдэнты.

У гэты дзень нарадзіліся

1812 Рамуальд Падбярэскі, выдавец, літаратуразнаўца, публіцыст, палітвысланец.

Рамуальд Падбярэскі

1903Тамара Цулукідзэ, актрыса і пісьменьніца, вязень ГУЛАГу.

1906Мікалай Клаўс, дырыгент, кампазытар, піяніст, вязень ГУЛАГу.

1907Мікалай Дворнікаў, дзяяч камуністычнага падпольля ў Заходняй Беларусі, сябра Максіма Танка, якому той прысьвяціў паэму. Загінуў у Гішпаніі.

1915 Эдыт Піяф, папулярная француская сьпявачка.

Эдыт Піяф

1934Аляксей Мікуліч, антраполяг.

1935 Валянціна Лемцюгова, беларуская мовазнаўца.

У памяці

1937 Вацлаў Багуцкі, камуністычны дзяяч у Заходняй Беларусі (расстраляны). У Горадні яго імем названая вуліца, у Менску ёсьць мэмарыяльная шыльда.

1988Станіслаў Лазар, каталіцкі сьвятар, вязень ГУЛАГу.

1989 Кірыла Мазураў, кіраўнік БССР (1956-1965), першы намесьнік старшыні Савету міністраў СССР.

1995Міхаіл Суднік, беларускі мовазнаўца.

2008Ніна Мацяш, беларуская паэтка.

Ніна Мацяш

2022Алесь Родзін, мастак.