Сёньня Міжнародны дзень мігранта
У 2000 годзе Генэральная Асамблея ААН абвясьціла 18 сьнежня Міжнародным днём мігрантаў. У гэты дзень у 1990 годзе Асамблея прыняла Міжнародную канвэнцыю аб абароне правоў усіх працаўнікоў-мігрантаў і іх сямейнікаў.
Дзяржавам-чальцам ААН, а таксама міжурадавым і няўрадавым арганізацыям прапануецца адзначаць Міжнародны дзень мігрантаў шляхам распаўсюду інфармацыі пра правы чалавека і асноўныя свабоды мігрантаў, абмен досьведам і распрацоўку захадаў дзеля іх абароны.
Гэты дзень у гісторыі
1865 — прынятая трэцяя папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая ліквідавала рабства.
1882 — у Беларусі ўсталяваныя першыя тэлефонныя лініі (паміж гомельскім маёнткам князя Паскевіча, ягоны палацам, фабрыкамі і фальваркам).
1890 — у Лёндане адкрылася першая ў сьвеце падземная электрыфікаваная чыгунка (мэтрапалітэн)
1917 — у Менску распачаўся I Усебеларускі зьезд.
1940 — у нацысцкай Нямеччыне зацьверджаны «Плян Барбароса» — плян нападу на СССР.
1973 (18-26 сьнежня) — нараджэнец Беларусі Пётар Клімук зрабіў арбітальны палёт на касьмічным караблі «Саюз-13» у якасьці камандзіра карабля і стаў першым беларусам у космасе.
1979 — на Менскім паліграфічным камбінаце імя Якуба Коласа надрукаваная мільярдная кніга.
У гэты дзень нарадзіліся
1878 — Іосіф Сталін, кіраўнік Савецкага Саюзу, дыктатар (1924-1953).
1913 — Вілі Брандт, нямецкі палітык, сацыял-дэмакрат, канцлер Нямеччыны (1969-1974).
У памяці
1969 — Пятро Глебка, беларускі паэт, драматург, перакладчык, навуковец, грамадзкі дзеяч.
2002 — Анатоль Канапелька, беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца.
2011 — Вацлаў Гавэл, пісьменьнік, апошні прэзыдэнт Чэхаславаччыны (1989-1992), першы прэзыдэнт Чэхіі (1993-2003).
1971 — Аляксандар Твардоўскі, расейскі паэт, рэдактар часопісу «Новый мир», дзе ўпершыню былі надрукаваныя творы Васіля Быкава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сацыёлягі расказалі, колькі мігрантаў-беларусаў гатовыя вярнуцца на радзіму і пры якой умове