Страляніна ў школе ў ЗША: прынамсі 5 забітых

Школа Abundant Life у Вісконсіне, у якой сёньня адбылася страляніна.

У хрысьціянскай школе ў горадзе Мэдысан, штат Вісконсін, ЗША, адбылася страляніна. Паліцыя паведамляе, што сама меней 5 чалавек загінулі, як мяркуецца, сярод іх і нападнік.

Паведамляецца аб параненых, якіх даставілі ў бальніцы, але дакладная колькасьць пацярпелых не называецца.

CNN паведамляе, што сярод параненых вучні і супрацоўнік школы.

Паліцыя перакрыла дарогі і папрасіла людзей пазьбягаць гэтага раёну — усё яшчэ праводзяцца паўторныя ператрусы будынку і транспартных сродкаў.

Па дадзеных вэб-сайту хрысьціянскай школы Abundant Life у Мэдысане у ёй навучаецца каля 400 вучняў.

  • У лістападзе ў выніку страляніны ў амэрыканскім Новым Арлеане на традыцыйным парадзе загінулі 10 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Невядомы расстраляў некалькі чалавек на традыцыйным парадзе ў амэрыканскім Новым Арлеане
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША страляніна ў школе, ёсьць забітыя