Адзначаецца, што добраахвотнікі ўзнагароджаныя «за баявыя заслугі і мужнасьць, праяўленую ў баях». Сярод атрыманых узнагарод — мэдаль прэзыдэнта краіны «За абарону Украіны», піша «Позірк».
«Гэта вялікі гонар для беларускіх добраахвотнікаў. Віншуем пабрацімаў!» — гаворыцца ў паведамленьні.
Колькасьць узнагароджаных і іх прозьвішчы полк не называе па меркаваньнях бясьпекі.
Гэта ня першыя ўзнагароды, атрыманыя беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць ва Украіне ў складзе УСУ супраць расейскай агрэсіі. Сярод узнагароджаных раней — Васіль Верамейчык, затрыманы ў лістападзе ў Віетнаме і экстрадаваны ў Беларусь.
Сьледчы камітэт Беларусі 13 сьнежня абвясьціў аб пачатку спэцвытворчасці ў дачыненьні да васьмі беларускіх добраахвотнікаў ПКК. Аляксей Манчынскі, Раман Яроменка, Павел Кахновіч, Ціхан Клюкач, Яўген Каранкевіч, Аляксандр Пятроўскі, Яўген Салохін, Ягор Папянькоў абвінавачваюцца паводле розных набораў артыкулаў КК.
10 сьнежня СК пачаў адмысловую вытворчасьць у дачыненьні да пяці ваюючых ва Украіне беларускіх добраахвотнікаў, якія маюць дачыненьне да ПКК.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны, а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявіліся фота дзясяткаў загінулых вайскоўцаў РФ на Курскім напрамку, сярод іх ёсьць паўночнакарэйцы