Наведнікаў з сабакамі больш ня будуць пускаць у кавярні і крамы. А як у суседзяў

Бар у Лёндане. Ілюстрацыйны здымак

З 1 студзеня 2025 года ўступаюць у сілу асобныя палажэньні закона «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі», які ў свой час быў распрацаваны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Уступаюць у сілу нормы аб чыпіраваньні. Аднак чыпіраваньне зьяўляецца правам для ўладальнікаў жывёл, за выключэньнем выпадкаў, калі іх уладальнікамі выступаюць заводчыкі або гадавальнікі, якія абавязаны чыпіраваць жывёл да іх рэалізацыі.
У мэтах барацьбы з вандроўнымі жывёламі ўладальнікі жывёл будуць абавязаныя прымаць меры па недапушчэньні зьяўленьня непажаданага прыплоду. Уладальнікі жывёл будуць абавязаныя прыбірацца пасьля сабак падчас выгулу.

Уладальнікі жывёл ня змогуць прыводзіць або прыносіць жывёл-кампаньёнаў (за выключэньнем сабак-павадыроў) у гандлёвыя аб’екты, у якіх ажыцьцяўляецца розьнічны гандаль харчовымі таварамі, а таксама ў аб’екты грамадзкага харчаваньня.

Напрыклад, у Польшчы менавіта гаспадар рэстанану ці кавярні вырашае, ці джазволіць у сваім рэстаране знаходзіцца сабаку або не. Афіцыйных правілаў, якія б забаранялі сабакам уваходзіць у рэстаран, кафэ або бар, няма. Падобных забаронаў няма ў Латвіі і Літве.

Напрыклад, у Нямеччыне сабак нельга браць з сабой у цэрквы, школы, дзіцячыя сады, кінатэатры, канцэртныя залы, музэі і харчовыя крамы. У рэстаранах, унівэрмагах, цырульнях і парках адпачынку, дзе няма спэцыяльных забараняльных таблічак, з прыводам жывёл ня будзе праблема.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС Беларусі папярэджвае, што кібэрзлачынцы усё часьцей прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ