Ужо сёньня: 85 год дысыдэнту і паэту Алегу Бембелю

Алег Бембель

Падзеі 16 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

1939 — нарадзіўся Алег Бембель, беларускі філёзаф, паэт, публіцыст, дысыдэнт, праваслаўны манах.

Ён мае сама меней тры іпастасі. Сьвецкім людзям вядомы як Алег Бембель — сын беларускага скульптара, выпускнік кансэрваторыі, асьпірант Інстытуту філязофіі, нацыяналіст, выгнаны з кампартыі. Боскім шляхам прайшоў ад сьмяротна хворага паслушніка Алега да інака Мікалая і манаха Іаана. А на памежжы матэрыяльнага і духоўнага — ён паэт Зьніч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Элітны грэшнік». Навошта схаваўся за манастырскімі мурамі музыка, філёзаф, дысыдэнт Алег Бембель

Дзень у гісторыі

1388 — першая згадка Маладэчна ў пісьмовых крыніцах.

1555 — першая летапісная згадка пра цяперашні Столін у Берасьцейскай вобласьці.

1773 — «Бостанскае чаяваньне»: жыхары Бостану выкінулі ў мора груз гарбаты з ангельскага судна на знак пратэсту супраць мытнай палітыкі Вялікай Брытаніі; гэтую падзею прынята лічыць пачаткам амэрыканскай вайны за незалежнасьць.

1918 — у Вялейцы было абвешчана пра стварэньне Літоўскай савецкай рэспублікі.

1920 — землятрус у кітайскім горадзе Ганьсу, ад якога загінулі больш як 200 тысяч чалавек, адзін з самых разбуральных землятрусаў у гісторыі чалавецтва.

1951 — створаны Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, адна з найбольш значных культурных установаў беларускай эміграцыі.

1971 — Банглядэш атрымаў незалежнасьць ад Пакістану.

1986 — у Алма-Аце адбыўся масавы выступ моладзі супраць рашэньня пленуму ЦК КП Казахстану, на якім першым сакратаром быў прызначаны рэкамэндаваны Масквой Генадзій Колбін. Маніфэстанты вылучылі лёзунг «самавызначэньня». Супраць іх ужылі сілу, некалькі чалавек былі забітыя. У студзені 1987 году Пленум ЦК КПСС назваў падзеі ў Алма-Аце «праявай казаскага нацыяналізму».

Людзі ўскладаюць кветкі да мэмарыялу ахвяраў пратэстаў сьнежня 1986 году, Алматы

1991 — Казахстан абвясьціў незалежнасьць.

2011 — адбыўся расстрэл мітынгу нафтавікоў у казаскім горадзе Жанаэзен. Паводле афіцыйных зьвестак, загінулі 17 чалавек, паводле неафіцыйных — 90.

2019 — Deutsche Welle публікуе інтэрвію Юрыя Гараўскага, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці» і расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дачка зьніклага міністра Захаранкі пра 24 гады бяз бацькі і апраўдальны прысуд Гараўскаму

2021 — У Эўрапарлямэнце лідэрам беларускай грамадзянскай супольнасьці ўручылі прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» за 2020 год.

У гэты дзень нарадзіліся

1770 Людвіг ван Бэтховэн, нямецкі кампазытар.

1874Леў Альпяровіч, мастак.

1903 Іван Ахрэмчык, народна мастак Беларусі.

1905Мікалай Сярдобаў, беларускі опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі.

Мікалай Сярдобаў ў ролі Каліноўскага ў опэры «Кастусь Каліноўскі», 1947

1909Лукаш Калюга (сапр. Кастусь Вашына), беларускі пісьменьнік.

Лукаш Калюга

1917Артур Кларк, ангельскі пісьменьнік, вучоны, футуроляг і вынаходнік.

1938Эдуард Агуновіч, мастак, кніжны, музэйны і тэатральны афарміцель.

1955 Слава Корань, гітарыст і вакаліст, лідэр рок-гурту «Уліс».

Слава Корань

1962Валяр’ян Янушкевіч, скульптар.

1965Васіль Храмцоў, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.

У памяці

1672Ян Казімер ІІ Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1648—1668), апошні кароль і вялікі князь з дынастыі Вазаў.

Ян Казімер ІІ Ваза

1978Яніна Глебаўская, акторка Коласаўскага тэатру, народная артыстка БССР.

2022Алег Гулак, праваабаронца, старшыня Беларускага Хельсінскага Камітэту.

Алег Гулак

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён быў непахісны і ўпэўнены». Сябры і паплечнікі ўспамінаюць Алега Гулака