Дата дня
17 сьнежня 1924 году утворанае прафэсійнае аб’яднаньне беларускіх кінэматаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно». У гонар гэтай падзеі 17 сьнежня адзначаецца Дзень беларускага кіно.
Таксама ў гэты дзень
1903 — браты Райт зьдзейсьнілі першы ў гісторыі палёт на маторным самалёце.
1926 — у СССР адбыўся першы перапіс насельніцтва. Насельніцтва БССР у той час складала 4 985 000 чалавек.
1930 — створаны Нацыянальны акадэмічны народны аркестар імя Жыновіча.
1950 — адкрыўся Барысаўскі караязнаўчы музэй.
1988 — у Беластоку адбыўся І зьезд Беларускага аб’яднаньня студэнтаў (БАС). БАС узьнік у 1981 годзе, але тады польскія камуністычныя ўлады адмовілі яму ў рэгістрацыі. Тагачасным лідэрам БАСу быў Ян Максімюк, студэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Паўторны заснавальніцкі сход БАСу адбыўся 14 красавіка 1988 году ў Варшаве. Старшынём адноўленага БАСу стаў Яўген Вапа.
1998 — ЗША і Вялікая Брытанія пачалі ваенную апэрацыю супраць Іраку.
У гэты дзень нарадзіліся
1799 — Мікалай Маліноўскі, удзельнік таварыства філярэтаў, гісторык, выдавец гістарычных крыніц.
1883 — Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнаўца і перакладчык.
1886 — Мікола Равенскi, беларускі кампазытар, дзеяч паваеннай эміграцыі, які паклаў на музыку верш-малітву Натальлі Арсеньневай «Магутны Божа».
Your browser doesn’t support HTML5
1889 — Данiла Васiлеўскi, беларускі краязнаўца, гісторык, літаратуразнаўца, пэдагог.
1891 — Андрэй Цікота, беларускі уніяцкі сьвятар, генэрал Ордэну марыянаў, ахвяра сталінізму.
1905 — Ёсіф Хейфец, савецкі кінарэжысэр беларускага паходжаньня.
1936 — Францішак, папа Рымскі з сакавіка 2013 году. Францішак стаў першым папам, ад імя якога ў кастрычніку 2013 году ў Беларусь быў перададзены дакумэнт на беларускай мове. Гэта была падзяка Ядвізе Пастарнак зь Вялейскага раёну за служэньне Касьцёлу.
1941 — Вячаслаў Дубінка, мастак, пісьменьнік, журналіст.
У памяці
1630 — Мялеці Сматрыцкі, беларускі і ўкраінскі пісьменьнік і рэлігійны дзяяч, біскуп, які выступаў супраць Берасьцейскай уніі 1596 году. У 1610 годзе выдаў кнігу «Трэнас» супраць каталіцкай экспансіі. Ягоным найбольш вядомым творам лічыцца «Граматыкі славенскае правільнае сынтагма», у якой упершыню на высокім навуковым узроўні тлумачыліся артаграфія, этымалёгія і сынтакс стараславянскай мовы. У 1627 годзе Сматрыцкі перагледзеў свае погляды і перайшоў ва ўніяцтва.
2006 — Іван Навуменка, беларускі пісьменьнік.
2016 — Леанід Маракоў, беларускі пісьменьнік і гісторык, дасьледнік сталінскіх рэпрэсіяў.