Рыжанкоў упэўнены, што прамы рэйс вельмі сур’ёзна паўплывае на турыстычныя адносіны паміж дзьвюма дзяржавамі. Ён дадаў, што беларусы могуць прыехаць у Аман на 14 дзён бязь візы. Раней гэта было магчымым пры наяўнасьці візы з ЭЗ, ЗША, Канады, Аўстраліі або Японіі. Цяпер яна будзе бясплатна ставіцца ў выглядзе штампа наўпрост у аэрапорце.
Пакуль беларусы могуць найпрасьцей трапіць у Аман зь Менску з перасадкай у Дубаі. Пералёт для адной асобы зь Менску ў Мускат у лютым, у абодва бакі, каштуе трошкі больш за 1000 даляраў.
У кастрычніку на сайце Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый самыя танныя тыднёвыя туры ў Аман для адной асобы, з разьмяшчэньнем у трохзоркавым гатэлі, каштавалі ад 1500 даляраў (уключна з квітком). У пяцізоркавым — ад 2000 даляраў за асобу.
У 2022 годзе Султанат Аман быў ацэнены як 7-е месца ў сьвеце для турызму. Рэйтынг апублікаваў аўстралійскі сайт Lonely Planet. У вэрсіі Індэкса разьвіцьця падарожжаў і турызму (TTDI) за 2024 год, галоўнага індэкса Сусьветнага эканамічнага форуму, Аман заняў 67-е месца сярод 119 краін.