На надзвычайным віртуальным кангрэсе FIFA таксама пацьвердзілі, што чэмпіянат сьвету 2030 году сумесна правядуць Марока, Гішпанія і Партугалія, а яшчэ тры матчы на ім пройдуць у трох краіназ Паўднёвай Амэрыкі.
Заяўку Саудаўскай Арабіі зацьвярдзілі без галасаваньня на пасяджэньні 211 нацыянальных асацыяцый-чальцоў FIFA, іншых заявак не было. Гэтаксама не было альтэрнатыўных заявак на 2030 год.
Шэраг праваабарончых арганізацый крытыкаваў намер правесьці чэмпіянат у Саудаўскай Арабіі, называючы гэта часткай кампаніі гэтай краіны «адмыць» з дапамогай спорту сваю рэпутацыю парушальніка правоў чалавека. Прадстаўнікі FIFA заяўлялі, што чэмпіянат наадварот паспрыяе пазытыўным зьменам у краіне.
Найбліжэйшы ў часе фктбольны чэмпіянат сьвету мае прайсьці ў 2026 годзе ў ЗША, Канадзе і Мэксыцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 10 сьнежня: найлепшага футбаліста Беларусі-2021 разам з жонкай асудзілі на «хатнюю хімію»