Гэтыя тэмы Дзьмітрый Гурневіч абмяркоўвае з расейскім палітычным аналітыкам Аляксандрам Марозавым.
«Тэрыторыя Беларусі, несумненна, у гэтай сытуацыі разглядаецца ў стратэгічных плянах усходняга флянгу NATO як тэрыторыя, якая патрабуе ўвагі. Усё ж дэ-факта яна выкарыстоўваецца Расеяй і для канвэнцыйнай зброі, і для воінскіх кантынгентаў, і для выкарыстаньня ракетаў, таму ўсе да гэтага гатовыя. Ёсьць і рэальная небясьпека з боку Беларусі, і ў краінах Балтыі гэта пастаянна абмяркоўваецца. Але я думаю, што Лукашэнка імкнецца паказаць, што ён ня цалкам выконвае патрабаваньні Масквы. Таму калі Крэмль ізноў захоча напасьці на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі, то, на маю думку, Лукашэнка будзе пераконваць Пуціна гэтага не рабіць. Далейшы ўдзел у вайне Пуціна для Лукашэнкі нявыгадны», — лічыць Аляксандар Марозаў.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.