Дата дня
10 сьнежня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. У гэты дзень у 1948 годзе на Генэральнай Асамблеі ААН прынялі Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека.
Таксама ў гэты дзень
1520 — Марцін Лютэр публічна спаліў папскую булу пра адлучэньне яго ад царквы. З гэтага дня пачынаецца аддзяленьне пратэстантызму ад Каталіцкай царквы.

Марцін Лютэр спльвае папскую булу
1901 — уручылі першыя Нобэлеўскія прэміі.
1918 — бальшавікі ўвайшлі ў Менск.
1945 — адкрылася Беларуская гімназія ў Рэгенсбургу (Нямеччына).
1963 — увялі ў эксплюатацыю першую чаргу калійнага камбінату ў Салігорску.
1991 — цэнтральны праспэкт Менску атрымаў новую назву ў гонар Францішка Скарыны.
1991 — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў Белавескія пагадненьні аб спыненьні дзеяньня Саюзнай дамовы 1922 году і аб утварэньні СНД. Супраць прагаласаваў адзін дэпутат — былы сакратар ЦК КПБ і будучы старшыня Канстытуцыйнага Суду Валер Ціхіня.
2007 — пачалася трансьляцыя тэлеканалу «Белсат».
2015 — Сьвятлане Алексіевіч уручылі Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры.
Уручэньне Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч
2022 — на цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі ад імя нобэлеўскага ляўрэата прэміі міру, беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага зь лекцыяй выступіла ягоная жонка Натальля Пінчук.
Пераможцы Нобэлеўскай прэміі міра Ян Рачынскі (расейская праваабарончая арганізацыя «Мэмарыял»), Натальля Пінчук (жонка Алеся Бяляцкага з праваабарончага цэнтру «Вясна»), Аляксандра Матвійчук («Цэнтар грамадзянскіх свабодаў») у Осла. 10 сьнежня 2022 году
У гэты дзень нарадзіліся
1852 — Вандалін Шукевіч, беларускі археоляг і этнограф.
1870 — Фэрдынанд Рушчыц, беларускі жывапісец і пэдагог.
Фэрдынанд Рушчыц. «Зямля». 1898
1878 — Мікола Блёдуха, беларускі акадэмік, геоляг, дасьледнік карысных выкапняў Беларусі.
1892 — Павал Аляксюк, беларускі палітык, радны БНР, старшыня Беларускай вайсковай камісіі, кіраўнік ураду пры штабе генэрала Булак-Балаховіча.
1910 — Уладас Дрэма, мастак, музэязнаўца, гісторык культуры.
1926 — Уладзімер Бакуновіч, беларускі дзяяч у ЗША.
1930 — Мікола Арочка, беларускі паэт і літаратуразнавец, аўтар гістарычных паэмаў «Курганьне», «Крэва», «Судны дзень Скарыны», «Каранацыя Міндоўга».
Мікола Арочка
1939 — Анатоль Белы, беларускі грамадзка-культурны дзяяч, навуковец, калекцыянэр, стваральнік прыватнага мастацкага музэю ў Старых Дарогах (заснаваны ў 1999 годзе).
1951 — Алесь Каско, беларускі паэт.
Алесь Каско
1957 — Валеры Шкаруба, беларускі мастак.
У памяці
1896 — Альфрэд Нобэль, швэдзкі хімік, інжынэр, вынаходнік дынаміту, заснавальнік Нобэлеўскай прэміі.
Авэрс Нобэлеўскага мэдалю
2006 — Аўгуста Піначэт, чылійскі дыктатар.
2021 — Міхал Сапель, сьвятар, які адрадзіў беларускую імшу ў касьцёле Сьвятога Роха на Залатой Горцы ў Менску.