У Міністэрстве замежных спраў Расеі заявілі, што Башар Асад правёў перамовы з апазыцыйнымі сіламі і ў выніку «вырашыў пакінуць прэзыдэнцкую пасаду, пакінуў краіну і даў указаньне перадаць уладу мірным шляхам».
У Маскве заклікалі да «шанаваньня ўсіх этнаканфэсійных сілаў сырыйскага грамадзтва» і наладзіць інклюзійны палітычны працэс, каб выканаць рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН.
«Расейскія вайсковыя базы на тэрыторыі Сырыі знаходзяцца ў рэжыме павышанай баявой гатоўнасьці. На дадзены момант сур’ёзнай пагрозы іх бясьпецы няма», — запэўніваюць у Маскве.
Чаму паведамленьне пра сыход Асада распаўсюджвае менавіта Расея, у МЗС гэтай краіны не патлумачылі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страта Сырыі — «магутная поўха» для Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сырыйскія паўстанцы пасьля штурму ўварваліся ў амбасаду Ірану