Беларуса Яўгена Муравіцкага, якога затрымалі падчас пратэстаў у Тбілісі, вызвалілі зь СІЗА. Пра гэта ён паведаміў «Медиазоне».
Па словах Муравіцкага, яго адпусьцілі 2 сьнежня каля 7-й гадзіны раніцы. На Яўгена склалі пратакол паводле артыкулу аб «абразе спэцназаўца», але пасьля вызваленьня зь СІЗА ня выдалі на рукі дакумэнтаў.
На 3 сьнежня беларусу прызначаны візыт у міграцыйную службу.
Аб затрыманьні Муравіцкага стала вядома 30 лістапада. Тады падчас разгону акцыі затрымалі 107 чалавек. Паліцыянты выкарыстоўвалі сьлёзацечны газ, пярцовы спрэй і вадамёты і білі дэманстрантаў.
28 лістапада прэм’ер-міністар Грузіі Іраклі Кабахідзэ аб’явіў, што ўлады краіны вырашылі да канца 2028 году не пачынаць перамоваў аб уступленьні краіны ў Эўразьвяз і адмовіліся ад любых эўрапейскіх бюджэтных грантаў. Пасьля гэтага ля будынку парлямэнту на праспэкце Руставэлі ў Тбілісі пачаўся стыхійны мітынг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Тбілісі чарговая ноч пратэстаў завяршылася жорсткім разгонам і новымі арыштамі, дзясяткі з траўмамі ў лякарнях ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Грузіі адрэагаваў на пратэсты, дэмарш прэзыдэнткі і разрыў партнэрства з ЗША