Мастакоў Шчамялёву і Рымашэўскага зьмясьцілі ў СІЗА па «пратэставым» артыкуле

Людміла Шчамялёва і Ігар Рымашэўскі. Архіўнае фота

Сужэнцаў прызналі палітвязьнямі.

Мастакоў Людмілу Шчамялёву і Ігара Рымашэўскага вінавацяць у «дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК), паведамляе «Вясна». Праваабарончая супольнасьць прызнала іх палітвязьнямі.

64-гадовая Людміла Шчамялёва — дачка народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. Яе мужу Ігару Рымашэўскаму 65 гадоў. Іх працы ўпрыгожвалі найлепшыя беларускія галерэі і нават грамадзкі транспарт, адзначае «Наша Ніва», яны стварылі запамінальны вобраз «вечнага Менску» і наіўных, прастадушных, але сардэчных беларусаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Глядзець на лукашэнкаўскую Беларусь невыносна цяжка». Сілавікі і пратэстоўцы ў жывапісных гісторыях Ігара Рымашэўскага
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія мастакі арганізуюць інтэрнэт-аўкцыён у падтрымку хворых з каранавірусам і іх лекараў