Ужо сёньня: 85 год таму СССР напаў на Фінляндыю

Савецкія салдаты ў Фінляндыі

Падзеі 30 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

30 лістапада 1899 году нарадзіўся беларускі пісьменьнік Міхась Лынькоў. Ён увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як аўтар апавяданьняў і аповесьцяў для дзяцей. Сярод іх — кнігі «Пра сьмелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў», «Міколка-паравоз» і іншыя.

Таксама ў гэты дзень

1595 — казацкі атрад Налівайкі авалодаў Магілёвам.

1700 — адбылася бітва пад Нарвай, у якой дзевяцітысячнае войска Карла XII разьбіла нашмат буйнейшае войска Пятра I.

1939 — пачалася савецка-фінская вайна 1939–1940 гадоў.

Фінскія салдаты ў абароне падчас савецка-фінскай вайны

1952 — заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча.

1988 — СССР перастаў глушыць Радыё Свабода.

1993 — урочышчу Курапаты быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі.

У гэты дзень нарадзіліся

1427 Казімер IV Ягайлавіч, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.


1591Андрэй Баболя, сьвяты, апостал Палесься.

1835 Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік.

Марк Твэн

1874 — ​Уінстан Чэрчыль, брытанскі палітык.​

Уінстан Чэрчыль

1895Андрэй Блажэвіч, вядучы актор трупы Галубка, вязень ГУЛАГу.

1928Галіна Арлова, акторка, народная артыстка БССР.

У памяці

1900Оскар Уайльд, ірляндзкі пісьменьнік.

Оскар Уайльд

1991Вацлаў Пянткоўскі, каталіцкі сьвятар, стваральнік падпольнай духоўная сэмінарыі, вязень савецкіх лягераў.

2017 Іван Макаловіч, намесьнік рэдактара «Народнай Волі».

2019Іван Крамко, мовазнаўца, гісторык беларускай мовы.