У Менскім гарадзкім судзе разглядаюць справу Аляксея Зачапілы паводле ч. 1 арт. 130 КК («Распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці»). Сутнасьць абвінавачаньня невядомая, але мяркуецца, што справа тычыцца камэнтароў.
Працэс вядзе Аляксандар Рудэнка. Аляксея затрымалі разам з жонкай Людмілай Ліхачэўскай у сакавіку сёлета. Іх зьмясцілі пад варту, нягледзячы на тое, што ў пары трое дзяцей, адзін зь якіх непаўналетні.
У ліпені ў судзе Маскоўскага раёну Менску разглядалі пазоў упраўленьня адукацыі да Аляксея і Людмілы на спагнаньне грошай на ўтрыманьне дзяцей, пакуль бацькі пад вартай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 лістапада: за камэнтары судзяць настаўніка з БаранавічУ Наваполацку працягваюцца суды за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе
У судзе г. Наваполацку з 18 лістапада адбываецца групавы суд паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або ўдзел у іх»). За ўдзел у акцыях пратэсту судзяць Натальлю Казлову, Канстанціна Панамарова і Рамана Прыходзьку.
Іх справу разглядае Віталь Лапко.