У новым выпуску ток-шоў «Гутаркі» комікі Ідрак Мірзалізадэ і Міхась Ільін гавораць з гледачамі пра спорт і здароўе.
Яны абмяркоўваюць, ці варта дадаваць электрашокеры ў спорт, за кім у спартзалі патрэбна вока і чаму мы ўсе так баімся стаматолягаў.
«Гутаркі»
«Гутаркі» — камэдыйнае ток-шоу на беларускай мове без цэнзуры. Комікі Ідрак Мірзалізадэ і Міхась Ільін размаўляюць з гледачамі і гасьцямі пра ўсё на сьвеце.
Шоў выходзіць на плятформе Votvot. Гэта мультымедыйны праект Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, які знаёміць аўдыторыю з праграмамі і перадачамі на тэмы культуры з удзелам аўтараў, творчасьць якіх абмежаваная да распаўсюду або забароненая з прычыны іх крытыкі ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.