У Менску мужчына трапіў пад цягнік і загінуў

Мужчына на рэйках у Курасоўшчыне. Зь відэаматэрыялу Сьледчага камітэту

Трагедыя адбылася ўвечары на станцыі «Курасоўшчына».

Цягнік наехаў на 58-гадовага мужчыну на чыгуначнай станцыі ў Менску.

Менчук ішоў па рэйках і, калі заўважыў цягнік, паспрабаваў уцячы, але не пасьпеў. Ён загінуў на месцы.

Сьледчы камітэт праводзіць праверку з нагоды здарэньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трагедыя на Стаўпеччыне — пара байкераў загінула пад коламі цягніка