Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
У Берасьцейскім абласным судзе 26 лістапада распачаўся суд над 55-гадовым Мікалаем Клокам. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «прычыненьні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу» (ч. 2 арт. 216 КК). Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Працэс вядзе Андрэй Лешчанка.
Сутнасьць абвінавачаньня супраць Мікалая праваабаронцам невядомая.
Як «Вясне» паведамілі ў BelPol, мужчына працаваў на пасадзе намесьніка дырэктара прадпрыемства па вытворчасьці кандытарскіх вырабаў ПГУП «Унівэрсал-люкс». Вядома, што Мікалай нарадзіўся ва Ўкраіне, але мае беларускае грамадзянства.