Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
25 лістапада ў Горадзенскім абласным судзе пачаўся суд над выкладчыкам Горадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы Ігарам Губарэвічам. Пра гэта паведамляе сайт «Гарадзенская праваабарона». Паводле праваабаронцаў, Ігара Губарэвіча абвінавачваюць паводле часткі 1 артыкулу 361-2 Крымінальнага кодэксу («Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці»). Выкладчыку пагражае да 5 гадоў калёніі.
Да затрыманьня Ігар Губарэвіч працаваў старшым выкладчыкам катэдры электратэхнікі і энэргетычнага абсталяваньня. Адна з асноўных тэмаў ягоных дасьледаваньняў — узьдзеяньне лазэру на матэрыялы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 лістапада: Блогера Казлова, які праз тыдзень меў выйсьці на волю, будуць зноў судзіць