Інтэрнэт-ашуканствы. Больш за траціну падманутых беларусаў зьвязваліся з махлярамі праз Instagram

Instagram, ілюстрацыйнае фота

Справа ў тым, што яе найчасьцей выкарыстоўваюць для ашуканства махляры.

Намесьнік начальніка ГУБАЗіК Аляксей Новаш адзначыў, што на фоне росту лічбавай абазнанасьці людзей кібэрмахляры ўсё больш схіляюць патэнцыйных ахвяр да самастойнага пераводу грошай злачынцам.

Каля 40% такіх выпадкаў зьвязана з продажам няісных тавараў або паслуг у сеціве, напрыклад, мабільных прылад па прывабных цэнах, брэндавай вопраткі і аўтамабіляў. Як адзначыў Новаш, ашуканцы таксама выкарыстоўваюць сэзонныя прапановы, тыя ж штучныя елкі або аўтамабільныя шыны.

Акрамя таго, нярэдка нібы ад імя сілавікоў або работнікаў банкаў ашуканцы вымушаюць ахвяр атрымліваць крэдыты і пераводзіць сродкі на падкантрольныя ім рахункі. У гэтым выпадку часта прымяняецца тэхналёгія fake boss: калі званку ашуканцаў папярэднічае асабістае паведамленьне нібы ад начальніка з патрабаваньнем аказаць садзейнічаньне.

Нярэдка зламысьнікі таксама выступаюць у ролі знаёмых і просяць пазычыць грошы. Для дакладнасьці выкарыстоўваюцца ўзламаныя ўліковыя запісы мэсэнджараў, зь іх дапамогай рассылаюцца «фішынгавыя» спасылкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сядзіш, чакаеш, пакуль загарыцца зялёная кветачка». Расказваем пра гісторыю ICQ у сьвеце і Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Асьцярожна, махляры!» 63 крымінальныя справы за тэлефонныя махлярствы завялі ў Беларусі з пачатку году