Зь ліпеня на волю па памілаваньні выйшлі 178 палітвязьняў, а 223 іншыя атрымалі статус палітычнага зьняволенага.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», у адной з калёній палітычным зьняволеным, якіх толькі што перавялі ў гэтую ўстанову, прапануюць адразу пісаць прашэньні аб памілаваньні.
У ліпені праваабаронцы паведамлялі, што ў наваполацкую калёнію № 1 штодня прыяжджаюць прадстаўнікі менскай пракуратуры, якія вымушаюць палітвязьняў пісаць прашэньні аб памілаваньні.
«Вясна» прааналізавала, ці зьменшылася колькасьць палітвязьняў у Беларусі за шэсьць хваляў памілаваньняў, калі з 3 ліпеня вызвалілі 178 чалавек. Апошняя на сёньня група памілаваных выйшла на волю 20 лістапада — 32 палітвязьні.
Пры гэтым зь 3 ліпеня па 20 лістапада статус палітвязьня ў Беларусі атрымалі 223 чалавекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Назвалі імёны яшчэ пяці памілаваных 7 лістапада палітвязьняў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асудзілі берасьцейца, які наведваў працэсы палітвязьняў