Гетц заявіў, што калі б яго зацьвердзілі на гэтую пасаду, гэта магло стаць адцягваючым фактарам у працэсе падрыхтоўкі новай адміністрацыі Трампа. Ён лічыць, што часу на працяглыя рознагалосьсі ў Вашынгтоне няма, а Міністэрства юстыцыі павінна быць гатова да працы з самага першага дня прэзыдэнцкага тэрміна Трампа.
«Я назаўжды застануся ганаруся тым, што прэзыдэнт Трамп высунуў мяне на гэтую пасаду, і я ўпэўнены, што ён выратуе Амэрыку», — заявіў Гетц.
Мэт Гетц ня першы год знаходзіцца ў цэнтры этычных расьсьледаваьнняў з боку Міністэрства юстыцыі і камітэта па этыцы Палаты прадстаўнікоў ЗША. Яго падазраюць у датычнасьці да гандлю людзьмі ў мэтах сэксуальнай эксплуатацыі. Міністэрства юстыцыі адмовілася прад'явіць абвінавачаньне Гетцу, а расьсьледаваньну камітэта па этыцы Палаты прадстаўнікоў спынілася, калі кангрэсмэн з Флорыды сышоў у адстаўку са сваёй пасады. Гетц неаднаразова адмаўляў якія-небудзь правапарушэньні.
Пасьля перамогі Дональд Трамп намінаваў
- сэнатара ад Флорыды Марка Рубіё на пасаду дзяржаўнага сакратара ЗША,
- кангрэсмэна ад штату Флорыда Мэта Гетца на пасаду генэральнага пракурора,
- былую кангрэсмэнку ад Дэмакратычнай партыі Талсі Габбард на пасаду дырэктара Нацыянальнай выведкі ЗША,
- вядоўцу тэлеканала Fox News Піта Гэгсэта на пасаду міністра абароны ЗША,
- Джона Рэткліфа, былога дырэктара Нацыянальнай выведкі, на пасаду кіраўніка Цэнтральнага выведвальнага ўпраўленьня,
- былога афіцэра спэцназу кангрэсмэна Майка Ўолца на ролю дарадцы ў нацыянальнай бясьпецы,
- Робэрта Кенэдзі-малодшага на пасаду кіраўніка Міністэрства аховы здароўя і сацыяльных службаў,
- мільярдэр Ілан Маск і бізнэсовец і былы кандыдат у прэзыдэнты ад рэспубліканцаў Вівэк Рамасвамі ўзначаляць нядаўна створанае дэпартамэнт павышэньня эфэктыўнасьці дзяржаўнага кіраваньня.