«ПіК Свабоды». Як каліновец трапіў у палон КДБ

Андрэй Стрыжак, Васіль Верамейчык, Вадзім Кабанчук. Каляж.

Былога каліноўца Васіля Верамейчыка выдалі зь Віетнаму ў Беларусь. Перад гэтым яму адмовілі ў знаходжаньні ва Ўкраіне і Літве.

Як так сталася, што чалавек, які ўдзельнічаў і ў пратэстах супраць дыктатуры ў Беларусі, і ў вайне за Ўкраіну, ня змог знайсьці сабе бясьпечнага прытулку і ў выніку трапіў у Беларусь, дзе яму можа пагражаць нават сьмяротнае пакараньне?

Госьці «ПіКу Свабоды» — Вадзім Кабанчук, прадстаўнік у абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былы намесьнік камандзіра палку Каліноўскага. А таксама кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.

Кабанчук: Пра тое, што Васілю забаронены ўезд ва Ўкраіну, я даведаўся адносна нядаўна. Я хачу нагадаць, што Ўкраіна знаходзіцца ў стане вайны, жыве ў надзвычайных умовах, і пытаньнямі ўезду ці выезду займаюцца розныя службы. Мы знаходзіліся пад кіраўніцтвам УСУ, у рамках ГУРа, а забарону на ўезд ставіць іншае ведамства. Магчыма, была нейкая дыскаардынацыя. Я ня ведаю прычыны, па якой яму забаранілі ўезд ва Ўкраіну. З Украіны яго не дэпартавалі. Да мяне асабіста ён не зьвяртаўся.

Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

Пасьля затрыманьня Верамейчыка ў Віетнаме ягоныя сябры зьвярнуліся ў BySol па дапамогу. Гэты пацьвярджае кіраўнік фонду.

Стрыжак: Мы атрымалі інфармацыю пра затрыманьне Васіля ў першы ж дзень. Ад самага пачатку мы пачалі зьвязвацца з тымі людзьмі, якія могуць пракансультаваць у гэтым кірунку, ёсьць такія беларускія экспэрты па экстрадыцыі. Мы зьвязалі ўсіх, каго трэба, і сытуацыя тады не выглядала такой, якой яна ў выніку стала. Практыка па такіх справах звычайна іншая. Але зараз мы ўжо разумеем, што гэта была спэцапэрацыя па выцягваньні чалавека з-за мяжы. Іншых варыянтаў скласьціся не магло.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Куды бясьпечна ехаць беларусам, якім адмовілі ва ўезьдзе ў Эўразьвяз

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.