ЗША абвясьцілі пра новы пакет ваеннай дапамогі Ўкраіне 

Амэрыканскі процітанкавы ракетны комплекс Javelin, ілюстрацыйнае фота

Дапамога прадстаўляецца па прэзыдэнцкім рашэньні ў рамках PDA (Presidential Drawdown Authority), паведаміла прэс-служба Пэнтагону.

Паведамляецца, што цяперашні пакет дапамогі ацэньваецца на 275 мільёнаў даляраў і што гэта сямідзясяты транш ваеннай дапамогі Ўкраіне з запасаў Міністэрства абароны ЗША ад жніўня 2021 году.

У рамках новага пакета дапамогі ЗША перададуць Украіне, у прыватнасьці:

  • Боепрыпасы для сыстэм HIMARS;
  • артылерыйскія боепрыпасы калібрам 155мм і 105мм;
  • боепрыпасы для мінамётаў калібрам 60мм і 81мм;
  • Бесьпілётнікі;
  • Ракеты TOW;
  • Процітанкавыя комплексы Javelin і AT-4;
  • Стралковую зброю і боепрыпасы;
  • Абсталяваньне і боепрыпасы для выбуховых работ;
  • Абсталяваньне для абароны ад хімічнай, біялягічнай, і ядзернай зброі;
  • Запасныя часткі, дапаможнае абсталяваньне.


Сёньня ж новы пакет ваеннай дапамогі Ўкраіне анансавала Нямеччына.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына анансавала новы пакет ваеннай дапамогі Ўкраіне