«Прэзыдэнцкія выбары, што маюць адбыцца ў студзені 2025 году, арганізаваныя ў атмасфэры тэрору і ня могуць адпавядаць дэмакратычным нормам», — цытуе кіраўніка МЗС Эстоніі Маргуса Цахкну прэс-служба ведамства.
Падчас сустрэчы зь Ціханоўскай Цахкна таксама адзначыў, што заходнія краіны «мусяць узмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі». Паводле дыплямата, гэта неабходна, каб «ён зразумеў, што тое, як ён прадае свае краіну і народ Расеі, непрымальна».
Кіраўнік МЗС Эстоніі зазначыў, што ягоная краіна ня будзе прызнаваць выбары прэзыдэнта ў Беларусі і перадасьць у фонд ахвяраў рэпрэсій беларускага рэжыму 30 тысяч эўра.
«Для Эстоніі падтрымка беларускай апазыцыі і палітычных зьняволеных вельмі шмат значылі ўжо доўгі час, і мы працягваем працаваць над тым, каб усе палітычныя зьняволеныя ў Беларусі і Расеі былі вызваленыя», — сказаў Цахкна.
Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца ў Эстоніі з двухдзённым візытам. Разам з кіраўніком МЗС яна таксама сустрэлася са сьпікерам і дэпутатамі парлямэнту, міністрамі адукацыі, унутраных спраў і культуры, прыняла ўдзел у беларускай канфэрэнцыі памяці ў Тарту і адкрыцьці ў парку Тамсаарэ ў Таліне выставу плякатаў беларускага мастака Дзьмітрыя Хуша, які жыве ў Даніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сёлета Эстонія адмовіла 70% расейцаў і беларусаў, якія падалі заяўкі на падаўжэньне лічбавага рэзыдэнцтва ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў Эстоніі заявіла, што Крэмль і рэжым Лукашэнкі «руйнуюць беларускую нацыянальную ідэнтычнасьць