Фонд BySol абвясьціў калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязьняў

Калядныя падарункі, ілюстрацыйнае фота

Акцыя стала ўжо традыцыйнай.

Фонд BySol запусьціў акцыю «Падорым дзецям цуд!», каб стварыць сьвята для дзяцей, чые бацькі за кратамі з палітычных матываў.

«Ініцыятыва аб’ядноўвае беларусаў ва ўсім сьвеце, каб нагадаць дзецям, што яны не самотныя, а сьвет вакол напоўнены клопатам і салідарнасьцю», — адзначае фонд.

Сабраныя цяпер сродкі накіруюць на падарункі: кожнае дзіця атрымае па €100. Папярэдні «дзіцячы збор» быў скіраваны на дапамогу дзецям перад пачаткам навучальнага году — выплаты атрымалі апекуны і бацькі 292 дзяцей!

Зьвярнуцца па дапамогу могуць чальцы сем’яў палітвязьняў, у якіх ёсьць дзеці да 16 гадоў уключна, калі адзін з бацькоў знаходзіцца (або знаходзіўся) за кратамі больш за 3 месяцы. Каб атрымаць дапамогу, неабходна запоўніць заяўку да 20 сьнежня 2024 году ўключна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жанчыны з падвышаным пачуцьцём справядлівасьці». Расказваем пра юрыдычную ініцыятыву Partyzanka
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мая мама ў турме». Як гаварыць зь дзецьмі пра палітыку