У судзе Заводзкага раёну Менску 19 лістапада пачаўся суд над Ганнай, Іннай і Раманам Усманавымі, а таксама Кірылам Селязьнёвым. Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»). Судзьдзя — Дзьмітры Лукашэвіч.
Таксама сёньня ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску разглядаюць справу паводле ч. 1 арт. 342 КК супраць Кацярыны і Ігара Грамовічаў. Працэс вядзе судзьдзя Тацяна Полулех, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».
21 лістапада пачнецца суд над Маркам Куніцкім і Ірынай Пратазанавай-Куніцкай у судзе Кастрычнікага раёну сталіцы. Разглядаць справу прызначылі судзьдзю Алену Жывіцу.
А 22 лістапада будуць судзіць сям’ю з трох чалавек: Ганну, Тацяну і Андрэя Вашчышыных. Працэс пройдзе ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску. Судзьдзя — Юлія Крэпская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 лістапада: мазыранку затрымалі за ролік у TikTok, жыхароў Наваполацку судзяць за пратэсты 2020-га ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 лістапада: затрыманьні на БелАЗе