Беларусу ў Польшчы прысудзілі ўмоўны тэрмін за перавозку мігрантаў і дэпартавалі

Аўтамабіль польскай Памежнай варты на мяжы

Улады Польшчы працягваюць разглядаць справы за дапамаганьне ў нелегальным пераходзе дзяржаўнай мяжы.

15 лістапада ў горадзе Губін каля мяжы польскія памежнікі затрымалі беларуса і ўкраінца за спробу нелегальнага правозу мігрантаў праз польска-нямецкую мяжу. Ім прысудзілі па 10 месяцаў пазбаўленьня волі ўмоўна і дэпартавалі, інфармуе прэс-служба польскай Памежнай варты.

Па інфармацыі ведамства, беларус і ўкраінец перавозілі восем нелегальных мігрантаў (чатырох афганцаў і чатырох сырыйцаў). Ніякіх дакумэнтаў, якія даюць права на законнае знаходжаньне ў Польшчы, у пасажыраў не было.

Акрамя дэпартацыі і ўмоўнага тэрміну, беларусу і ўкраінцу забаранілі ўезд у Шэнгенскую зону на 5 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы заявілі, што падазраваны ў забойстве польскага вайскоўца на беларускай мяжы трапіў у Эўразьвяз
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС Польшчы: незаконных пераходаў мяжы зь Беларусі стала меней, але мігранцкі крызіс працягваецца