«Вясна»: за два тыдні ў беларускіх судах разглядалі 91 палітычную крымінальную справу

Суд у Менску, ілюстрацыйнае фота

Перад прэзыдэнцкімі выбарамі хваля рэпрэсій узмацнілася: па ўсёй краіне ладзяцца вобшукі і затрыманьні, паведамляюць праваабаронцы.

У Беларусі з 4 па 16 лістапада разглядалі 91 палітычна матываваную крымінальную справу, у межах якіх судзілі 113 чалавек.

Мінімум 10 судовых працэсаў праходзілі ў закрытым рэжыме.

У палітычных судах у згаданы пэрыяд бралі ўдзел сама меней 64 судзьдзі, піша «Вясна».

Найбольш распаўсюджаны крымінальны артыкул, паводле якога судзілі беларусаў за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, — 342 КК. Па ім судзілі 37 чалавек.

Агулам паводле дыфамацыйных артыкулаў судзілі 59 чалавек.

Перад прэзыдэнцкімі выбарамі хваля рэпрэсій у параўнаньні зь летнімі месяцамі 2024 году за апошні час узмацнілася: па ўсёй краіне робяцца вобшукі і затрыманьні, паведамляюць праваабаронцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: мянчанку накіравалі на прымусовае псыхіятрычнае лекаваньне за дапамогу палітвязьням
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 1200 чалавек асудзілі за «паклёп» і «абразу» Лукашэнкі за 4 гады