Курс даляра ў Беларусі другія таргі запар дасягае гістарычнага максымуму

Даляр ЗША, ілюстратыўнае

Курс даляра ЗША ў выніку біржавых таргоў 18 лістапада пабіў папярэдні рэкорд і вырас да 3,3899 беларускага рубля.

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 18 лістапада быў пераўзыдзены папярэдні рэкорд курсу амэрыканскай — цяпер курс устанавіўся на пазнацы 3,3899 рубля за 1 даляр ЗША.

1 эўра каштуе 3,5746 рубля.

На таргах 16 лістапада курс даляра ЗША дасягаў 3,38 рубля, што таксама было гістарычным максымумам. Папярэдні гістарычны максымум быў вызначаны 14 лістапада, калі курс даляра ЗША вырас да 3,3635 беларускага рубля. Перад гэтым 10 кастрычніка даляр падаражэў на 0,31% і стаў каштаваць 3,3 рубля, гэта таксама быў гістарычны максымум.

На курсе беларускага рубля да даляра адбілася зьніжэньне расейскага, тлумачылі эканамісты. А таксама рост кошту даляра ў сьвеце. Абумоўлена гэта тым, што такое часта адбываецца на фоне няпэўнасьці. Цяперашнія прычыны — нестабільнасьць на Блізкім Усходзе, а таксама карэктаваньне эканамічных прагнозаў у ЗША, а менавіта зьвестак аб працоўным рынку.

Без уліку дэнамінацый 1994, 2000 і 2016 гадоў курс даляра складае 338 000 000 рублёў. Па ступені абясцэньваньня нацыянальнай валюты да амэрыканскага даляра (з 1991 году) Беларусь застаецца лідэрам сярод былых рэспублік СССР, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз валютных курсаў без уліку грашовых рэформаў.

За Беларусьсю ў першай пяцёрцы разьмясьціліся Ўзбэкістан, Туркмэністан, Украіна і Грузія.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым Лукашэнку вабіць BRICS
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму курс беларускага рубля ставіць новыя адмоўныя рэкорды, — тлумачэньне эканамісткі Лузгіной