Дата дня
14 лістапада 1920 году пачаў працу Зьезд Случчыны. 107 дэлегатаў з навакольля Слуцку прынялі дакумэнт, які абвяшчаў у рэгіёне ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі і выказваў пратэст супраць бальшавіцкай акупацыі. Таксама зьезд абраў Раду Случчыны, у склад якой увайшлі Ўладзімер Пракулевіч (старшыня), Васіль Русак, Павал Жаўрыд і яшчэ 15 асобаў. Яе задачамі была арганізацыя грамадзянскага кіраваньня на Случчыне, а таксама арганізацыя абароны краю.
Дзень у гісторыі
1864 — арыштаваны Ясафат Агрызка, журналіст і выдавец, камісар паўстанцкага ўраду ў Санкт-Пецярбургу. Памёр у ссылцы.
1919 — генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч падаў заяву пра пераход са сваім атрадам на службу БНР.
1926 — у Менску пачалася 1-я Беларуская акадэмічная канфэрэнцыя ў пытаньнях рэформы беларускага правапісу і азбукі.
2014 — першы раз ушанавалі памяць забітых у Хайсах, віцебскіх Курапатах, паставілі крыжы.
У гэты дзень нарадзіліся
1812 — Паўлюк Багрым, беларускі паэт.
1836 – Міхал Эльвіра Андрыёлі, мастак, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.
1840 — Клёд Манэ, францускі мастак-імпрэсіяніст.
1881 — Аляксей Кайгародаў, акадэмік, кліматоляг і геафізык, аўтар «Кліматычнага атлясу Беларусі».
1900 — Нічыпар Чарнушэвіч, беларускі паэт, вязень ГУЛАГу.
1905 — Міхась Васілёк, беларускі паэт.
1907 — Мiхась Ларчанка, беларускі літаратуразнаўца.
1907 — Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца, аўтарка кніжак пра Малога і Карлсана.
1912 — Янка Золак, беларускі паэт, празаік, выдавец.
1933 — Леанід Пракопчык, беларускі краязнаўца і пісьменьнік.
1950 — Уладзімер Кін-Камінскі, беларускі актор тэатру, кіно і радыёспэктакляў.
1968 — Зьміцер Бартосік, беларускі бард, пісьменьнік, журналіст.
У памяці
1263 — памёр Аляксандар Неўскі, князь наўгародзкі, цьвярскі, вялікі князь кіеўскі, уладзімірскі. Залічаны Расейскай праваслаўнай царквой да сьвятых.
1398 — Андрэй Васіла, першы віленскі біскуп.
1716 — Готфрыд Ляйбніц, нямецкі матэматык і філёзаф.
1831 — Георг Гегель, нямецкі філёзаф.
1942 — загінуў у баі Канстанцін Заслонаў, савецкі партызанскі камандзір.
1978 — Уладзімер Клішэвіч, паэт, вязень ГУЛАГу.
1986 — Мікола Ўлашчык, гісторык і археограф, краязнавец, вязень ГУЛАГу.
2008 — Генадзь Кісялёў, гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік і археограф.
2008 — Аляксандар Дракахруст, паэт і перакладчык.
2011 — Анатоль Белы, беларускі грамадзка-культурны дзяяч, навуковец, калекцыянэр, старшыня Менскага культурна-асьветніцкага грамадзкага клюбу «Спадчына», стваральнік прыватнага мастацкага музэю ў горадзе Старыя Дарогі (цяпер Старадароскі мастацкі музэй).
2022 — памёр Ян Чыквін, беларускі паэт на Падляшшы, перакладчык, гісторык літаратуры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр паэт Ян Чыквін, апошні з пачынальнікаў беларускай літаратуры ў пасьляваеннай Польшчы