Міністар абароны Хрэнін выпрабаваў прыладу для стральбы па бесьпілётніках. ФОТА

Віктар Хрэнін на апэратыўным зборы каманднага складу Узброеных сіл. 13 лістапада 2024

Узброеныя сілы Беларусі сёлета прынялі на забесьпячэньне больш як 60 найменьняў узбраеньня, вайсковай і спэцыяльнай тэхнікі.

Як паведамілі ў прэс-службе Мінабароны, паказ узбраеньняў і тэхнікі праходзіў 13 лістапада на апэратыўным зборы каманднага складу Узброеных сіл пад кіраўніцтвам міністра абароны Віктара Хрэніна.

У Міністэрстве абароны адзначылі, што асаблівая ўвага была ўдзелена ўзорам бесьпілётных лятальных апаратаў, якія знаходзяцца на ўзбраеньні вайсковых частак, а таксама сродкам радыёэлектроннай барацьбы.

У прэс-службе ведамства падкрэсьлілі, што міністру, сярод інашага, паказалі турэль для зьнішчэньня бесьпілётных лятальных апаратаў, на якой устаноўленыя чатыры аўтаматы тыпу АК.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адразу некалькі вучэньняў АДКБ пройдуць у Беларусі ў верасьні 2025 году
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску вучаць цывільных і вайсковых чыноўнікаў кіраваць тэрытарыяльнай абаронай