Дата дня
13 лістапада 1806 году ў Вільні нарадзілася Эмілія Плятэр, вядомая беларуская фальклярыстка і паэтка, удзельніца паўстаньня 1830–1831 гадоў. У часе вызвольнага паўстаньня яна ўзначаліла аддзел з 280 пехацінцаў, 60 вершнікаў і некалькіх сотняў узброеных косамі сялян і, пераапрануўшыся ў мужчынскае адзеньне, павяла іх на Дынабург-Дзьвінск.
Эмілію Плятэр называюць беларускай Жаннай д’Арк, яна стала нацыянальнай гераіняй Польшчы, Беларусі і Літвы. Адам Міцкевіч прысьвяціў ёй верш «Сьмерць палкоўніка», пра яе пісалі таксама паэты з Францыі, Нямеччыны, Італіі, Англіі і Вугоршчыны.
У гэты дзень
1655 — войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандай гетмана Паўла Сапегі здабыла перамогу над маскоўскім войскам на рацэ Лясной каля Берасьця.
1851 — пачала дзейнічаць тэлеграфная служба паміж Лёнданам і Парыжам.
1851 — увялі ў эксплюатацыю чыгунку паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам.
1915 — у Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа.
2015 — адбылася сэрыя тэрарыстычных атак у Парыжы.
У гэты дзень нарадзіліся
1836 — Яраслаў Дамброўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гадоў, генэрал Парыскай камуны.
1850 — Робэрт Льюіс Стывэнсан, ангельскі пісьменьнік.
У памяці
1593 — Сымон Будны, асьветнік, пісьменьнік, грамадзкі і рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
1625 — Салямон Рысінскі, паэт-лацініст.
1942 — Уладзіслаў Талочка, беларускі рэлігійны дзяяч, гісторык і літаратурны крытык.
1943 — Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, выдавец. Быў адным з арганізатараў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі ў 1930-я гады. Застрэлены савецкімі партызанамі ў Менску ў рэдакцыі «Беларускай газэты», галоўным рэдактарам якой быў.
1989 — Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнаўца і пісьменьнік. Сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1968 году. З 1983-га — прафэсар катэдры беларускага мовазнаўства. Складальнік зборнікаў крылатых словаў і афарызмаў, прыказак і прымавак.
2007 — Цімох Вострыкаў, удзельнік антысавецкага збройнага супраціву пач. 1950-х, палітвязень, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х – пачатку ХХІ стагодзьдзя.