У Горадні завочна судзяць актывіста Ежы Грыгенчу, у тым ліку нібыта за «абразу» Лукашэнкі 

Ежы Грыгенча. Архіўнае фота

Ежы Грыгенчу вінававацяць паводле чатырох крымінальных артыкулаў.

У Горадзенскім абласным судзе 11 лістапада пачынаецца разгляд завочнай крымінальнай справы супраць Ежы Грыгенча.

Актывісту з Горадні ставяць у віну чатыры крымінальныя артыкулы: ч. 1 арт. 130 («Распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці»), ч. 1 арт. 361-4 («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»), ч. 2 арт. 367 (Паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 («Абраза Лукашэнкі»).

Грыгенча ў 2020 годзе быў даверанай асобай кандыдаткі ў прэзыдэнты Ганны Канапацкай, якая зьбіраецца балятавацца і на выбарах 2025 году, зарэгістравала сваю ініцытыўную групу.

Грыгенча выехаў за мяжу пасьля некалькіх адміністрацыйных пакараньняў за пасьлявыбарныя акцыі пратэсту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падатковая зноў рассылае «лісты шчасьця». Пікет супраць дэкрэту № 3 у Горадні не дазволілі