Апошняя крама зачынілася ў сталіцы краіны.
У мікрараёне Вясьнянка зачынілі апошні ўнівэрсам «Радзівілаўскі», на ягоным месцы адкрылі краму іншай сеткі — «Санта».
Гэтая крама на вуліцы Лесі Ўкраінкі, 22 была, па сутнасьці, флягманам дзяржаўнай сеткі «Радзівілаўскі». Сетка ўнівэрсамаў працавала ў краіне з 2003 году, піша Realt.
Доўгі час унівэрсам быў пасьпяховы, але да 2020-га ў кампаніі назьбіраліся даўгі, і ў 2021 годзе яна перастала існаваць. Частка крамаў перайшла ў валоданьне Менскага холадакамбінату № 2, частка пайшла на продаж.
На месцы «Радзівілаўскіх» паадкрываліся іншыя крамы, а памяшканьне каля Опэрнага тэатру пераабсталявалі пад кавярню «Маркс».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі «аналяг ІКЕА» прадае пінгвіна Бруднага, кіта Кепскага і іншыя цацкі зь нечаканымі назвамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускую сетку крамаў «Бусьлік» прызналі банкрутам. Што будзе зь нявыплачанымі даўгамі