У Нямеччыне могуць адбыцца датэрміновыя выбары

Оляф Шольц

Прэм'ер-міністар Нямеччыны Оляф Шольц абвясьціў, што ў студзені ў нямецкім палрямэнце адбудзецца галасаваньне аб даверы ўраду.

Гэта можа прывесьці да датэрміновых выбараў у сакавіку, паведамляе DW.

Шольц, які прадстаўляе Сацыял-дэмакратычную партыю, абвясьціў пра сваё рашэньне пасьля таго як звольніў міністра фінансаў Крыстыяна Лінднэра, які ўваходзіць ў Свабодную дэмакратычную партыю, партнэра сацыял-дэмакратаў ва ўрадавай кааліцыі.